Яндекс.Метрика
Besucherzahler russian girl
счетчик посещений
 
*

Тэматычная экскурсія “Дарогамі вайны” у школьным музеі

Тэматычная экскурсія “Дарогамі вайны” у школьным музеі
9 Мая – Дзень Перамогі – адно з самых важных свят для нашай краіны. У мінулым засталіся кроў, боль, пакуты, страты… Дзень Перамогі падарыў сучаснікам і нашчадкам разуменне каштоўнасці жыцця і мірнага неба над галавой. Гісторыю кожнай беларускай сям'і закранула вайна. Памяць аб страшнай трагедыі і Вялікай Перамозе не можа згаснуць.
6 мая 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 77-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і акцыі
“30 дней до Победы” для навучэнцаў 5-9 класаў у школьным музеі была праведзена тэматычная экскурсія “Дарогамі вайны”. Пад час экскурсіі дзеці пазнаёміліся з падзеямі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай мясцовасці, з успамінамі тых, хто перажыў вайну. Асаблівая ўвага была нададзена памяці нашых землякоў, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны.


*

Тэматычная паліца да Дня дзяржаўнага герба і флага

Тэматычная паліца да Дня дзяржаўнага герба і флага
Гэтае свята згодна з указам Прэзідэнта адзначаецца кожную другую
нядзелю мая. Дзяржаўныя сімвалы былі зацверджаны на Рэспубліканскім
рэферэндуме 1995 года. Герб, флаг і гімн - гэта атрыбуты моцнай і
незалежнай дзяржавы.
*

ТЭМАТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ У ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ ПА ТЭМЕ “КВЕТКІ”

ТЭМАТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ У ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ ПА ТЭМЕ “КВЕТКІ”
Выйдзі ў луг ці ў поле
Колькі там
Дзівосных кветак!
Жоўтыя, ліловыя, белыя,
Ружовыя, сінія,
Як вочкі, васількі,
Званочкі.
У нашай дашкольнай групе з 2.05 па 06.05.2022 г. прайшоў
тэматычны тыдзень “Кветкі”.
Мэтай вывучэння дадзенай тэмы было знаёмства дзяцей з
цудоўным светам кветак: вывучыць асаблівасці будовы кветак і
стварэнне ўмоў для іх росту, сфарміраваць беражлівыя адносіны дзяцей
да кветак.
*

Мітынг ля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны аднавяскоўцам у вёсцы Ражкі

Мітынг ля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны аднавяскоўцам у вёсцы Ражкі06.05.2022 г.вучні Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы прынялі
ўдзел у мітынгу, прысвечаным 77-гадавіне з Дня Перамогі.
Перад навучэнцамі выступілі часова выконваючы абавязкі старшыні
Свіслацкага сельскага выканаўчага камітэта А.А .Каліноўская, дырэктар
Пацуеўскага СДК Ганчарук Л. П., вучаніца 7 класа Шышко Е..
Вучню 8 класа Маеру Сяргею, якому споўнілася 14 гадоў, быў уручаны
падарунак Прэзідэнта кніга “Я - грамадзянін Рэспублікі
Беларусь”.Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай
маўчання.


Опросы

^

Я люблю свою школу, потому что:...

Люблю узнавать что-то новое.
В нашей школе очень хорошие учителя.
У меня много друзей.
Интересные и увлекательные уроки.
Праздники Беларуси

Величайшая слава не в том, чтобы никогда не ошибаться, но в том, чтобы уметь подняться каждый раз, когда падаешь. (Конфуций)
Отдел образования, спорта и туризма Свислочского РИК
Besucherzahler
счетчик посещений