З 15.02.21 па 22.02.21 у Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе
праходзіць
тыдзень беларускай мовы і літаратуры, у межах якога адбудуцца
розныя мерапрыемствы. Вучні змогуць праявіць свае творчыя здольнасці ў
конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў, конкурсе малюнкаў па
творах беларускіх пісьменнікаў, конкурсна-пазнавальнай праграме “Як ты
дорага мне, мая родная мова!”
15.02 вучні школы разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры,
бібліятэкарам арганізавалі выставу да творчасці беларускіх пісьменнікаў і
паэтаў, пісьменнікаў-юбіляраў: І. Шамякіна, І. Мележа, К. Крапівы. Стварылі
буклеты пра мову (да Міжнароднага дня роднай мовы).
Г.С. Ярашук, настаўнік бел. мовы і літ.