Яндекс.Метрика
Besucherzahler russian girl
счетчик посещений
 
*

Дзень абароны дзяцей

Дзень абароны дзяцейНавучэнцы школы пабывалі на раённым свяце, прысвечаным Дню абароны дзяцей. Вучні прынялі ўдзел у гульнявой праграме, якую праводзілі супрацоўнікі Свіслацкай раённай дзіцячай бібліятэкі : паўдзельнічалі ў тэатралізаванай пастаноўцы, у конкурсе загадак, пабывалі на выставе кніг. Усе вярнуліся радасныя і задаволеныя. Свята прадоўжылася ў школьным двары з выхаванцамі дашкольнай групы.Для іх была арганізавана гульнявая праграма "Шчаслівае дзяцінства".
*

ВЫПУСКНЫ БАЛЬ Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ “ХУТКА ІДЗЕМ У ШКОЛУ”

ВЫПУСКНЫ БАЛЬ Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ  “ХУТКА ІДЗЕМ У ШКОЛУ”Выпускны баль у дзіцячым садзе – гэта асаблівая падзея для кожнага дзіцяці і яго бацькоў. Гэта першая прыступка ў дарослае жыццё. З аднаго боку гэта радаснае, доўгачаканае свята, а з іншага – крыху сумная падзея. Радасна выхавацелям ад таго, што іх выхаванцы пераходзяць на новы жыццёвы шлях, а сумна – што прыходзіцца развітвацца з такімі добрымі, ужо якія сталі роднымі дзецьмі.
*

ТЭМАТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ “НАСЯКОМЫЯ”

ТЭМАТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ  “НАСЯКОМЫЯ”
У дашкольным узросце дзеці актыўна спазнаюць навакольны свет. Яны часта задаюць пытанні: як і што адбываецца навокал, і спрабуюць самі знайсці адказ. Наша задача, як дарослых дапамагчы ім у гэтым. Маленькіх эрудытаў несумненна прыцягвае шматлікае царства насякомых: захапляе ўсё, што паўзе, ляціць і гудзе.


*

Сям'я - гэта аснова грамадства

Сям'я - гэта аснова грамадства
Як вялікі будынак складаецца з мільёнаў цаглінак, так і дзяржава складаецца з мільёнаў сем'яў. І ад таго наколькі трывалай і моцнай будзе кожная сям'я і шмат у чым залежыць узровень цывілізаванасці краіны і яе развіццё. Сям'я - гэта найлепшае шчасце, якое чалавек можа стварыць сам, а выхаванне дзяцей - асноўная функцыя сям'і.

*

Сведкі даўніны

Сведкі даўніны
16 мая ў рамках Тыдня музеяў устаноў адукацыі ў школьным музеі для выхаванцаў дашкольнай групы прайшло мерапрыемства "Сведкі даўніны". Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі экспазіцыямі музея, актыўна адгадвалі загадкі пра музейныя экспанаты і знаходзілі іх у музеі.
*

Занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” “Дзяржаўная сімволіка: герб, сцяг, гімн.”

Занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” “Дзяржаўная сімволіка: герб, сцяг, гімн.” Да святкавання Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь 15 мая ў дашкольнай групе прайшоў занятак "Дзяржаўная сімволіка: герб, сцяг, гімн."
*

ПЕШАХОДНАЯ ПРАГУЛКА ПА ВУЛІЦАХ РОДНАГА АГРАГАРАДКА Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ

ПЕШАХОДНАЯ ПРАГУЛКА   ПА ВУЛІЦАХ РОДНАГА АГРАГАРАДКА  Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ
10 мая выхаванцы дашкольнай групы разам з выхавальнікам, Станкуць Марынай Аляксандраўнай, здзейснілі чарговую прагулку па вуліцы Леніна.
Мэта: працягваць знаёміць дзяцей з нашай малой Радзімай, убачыць прыгажосць прыроды аграгарадка.
На прагулцы дзеці даведаліся назву вуліцы, разглядзелі якія дамы пабудаваны на гэтай вуліцы, пазнаёміліся з будынкамі сацыяльнага прызначэння.
Пасля прагулкі праводзілася гутарка-абмеркаванне, дзе дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі.

*

Забава ў дашкольнай групе “Дзень Перамогі – свята нашых дзядоў.”

Забава ў дашкольнай групе   “Дзень Перамогі – свята нашых дзядоў.”

Дзень Перамогі адно з самых ушанаваных святаў у нашай краіне.

9 мая 1945 года сыходзіць усё далей і далей ад нас, але мы па-ранейшаму памятаем, якім коштам дасталася гэтая перамога нашаму народу, як кахалі, бераглі і абаранялі сваю Радзіму нашы продкі, нашы бацькі і дзяды. Нельга, каб нашыя дзеці забываліся пра гэта.

*

Малюнкі выхаванцаў дашкольнай групы да свята 9 мая – Дзень Перамогі

Малюнкі выхаванцаў дашкольнай групы да свята  9 мая – Дзень Перамогі
Напярэдадні дня Перамогі ў дашкольнай групе было арганізавана мерапрыемства для дзяцей - маляванне “Блакітнае і мірнае неба над галавой”.
*

Забава ў дашкольнай групе “Свята млынароў”

Забава ў дашкольнай групе  “Свята млынароў”
Забава ў дашкольнай групе  “Свята млынароў”
26.04.2023 г. у дашкольнай групе была праведзена забава “Свята млынароў.”
У госці да гаспадыні і гаспадару прыходзіў Млынар. Дзеці спявалі песню на беларускай мове Я. Жабко “Куточак зямлі”, чыталі вершы беларускіх аўтараў, танцавалі танец з вяночкамі, гулялі ў беларускія гульні “Жыта”, “Млынар”. Дзеці паказалі інсцэніроўку “Пірог”.



*

“Знаёмім госцю з Беларуссю”

“Знаёмім госцю з Беларуссю”
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Знаёмім госцю з Беларуссю” у нашай дашкольнай групе адбылася 13.04.2023 г.
Выхавальнік Станкуць М. А. расказала дзецям і госцю пра гісторыю нашай краіны. Выхаванцы ўдзельнічалі ў віктарыне, дзяліліся ведамі аб нашай Радзіме, чыталі вершы пра Беларусь. У гульні «Адгадай сімвалы Беларусі» дзеці з цікавасцю расказвалі, чым характэрны Дзяржаўныя сцяг і герб, арнамент.
Пасля заканчэння мерапрыемства выхаванцы дзіцячага сада адправілі свае пажаданні дзецям усіх народаў.






*

Неделя финансовой грамотности

Неделя финансовой грамотностиВ дошкольной группе в рамках проведения «Недели финансовой грамотности» с 22.03 по 24.03.2023 г., были проведены следующие мероприятия:

просмотр мультфильмов “Финансовая грамотность”, “Буратино”;
игра-путешествие “Поход в магазин”;
дидактические игры “Банк”, “С мамой в магазин”;
беседы “Семейный бюджет”, “Беседа о рекламе”.
*

ТЭМАТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ У ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ “ДЗЕНЬ АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ”

ТЭМАТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ У ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ  “ДЗЕНЬ  АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ”
23 лютага наша краіна адзначае свята Дзень абаронцы Айчыны. Напярэдадні свята ў нашай дошкольный групе прайшоў тэматычны тыдзень “Дзень абаронцы Айчыны” , на працягу якога дзеці знаёміліся з традыцыямі свята, гутарылі пра тое, якія абаронцы Айчыны, развучвалі вершы і песні пра армію і салдат, разглядалі кнігі і ілюстрацыі па тэме, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі аб ваеннай тэхніцы, аб розных родах войскаў.

*

ТЭМАТЫЧНАЯ ВЫСТАВА

ТЭМАТЫЧНАЯ ВЫСТАВАТЭМАТЫЧНАЯ ВЫСТАВА ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ ДЗІЦЯЧЫХ МАЛЮНКАЎ ПА ТВОРАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ “ЧЫТАЕМ ПА БЕРУСКУ РАЗАМ З БАЦЬКАМІ”

Мова…

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свій колер, і смак, і пах. Анатоль Грачанікаў


У нашай дашкольнай групе да дня роднай мовы прайшла выстава малюнкаў “Чытаем па беларуску разам з бацькамі”, у якой актыўны ўдзел прынялі дзеці і бацькі. Дзеці і бацькі з вялікай цікавасцю і задавальненнем падышлі да працы і таму іх малюнкі атрымаліся прыгожымі, маляўнічымі, разнастайнымі! Вось такія працы ўпрыгожылі нашу выставу.
Назад 1 2 3 4 Вперед


Опросы

^

Я люблю свою школу, потому что:...

Люблю узнавать что-то новое.
В нашей школе очень хорошие учителя.
У меня много друзей.
Интересные и увлекательные уроки.
^
Праздники Беларуси

Величайшая слава не в том, чтобы никогда не ошибаться, но в том, чтобы уметь подняться каждый раз, когда падаешь. (Конфуций)
Отдел образования, спорта и туризма Свислочского РИК
Besucherzahler
счетчик посещений