Яндекс.Метрика
Besucherzahler russian girl
счетчик посещений
 
*

Тыдзень прававых ведаў

Тыдзень прававых ведаў ужо шмат гадоў праводзіцца ў нашай школе, але кожны раз яго змест напаўняецца новымі мерапрыемствамі.
Фарміраванне чалавека, які валодае грамадска-прававой культурай – адна з галоўных задач школы. Мэтанакіраваная работа ў гэтым напрамку праводзіцца ўсімі педагогамі нашай школы. Неаднаразова на працягу навучальнага года арганізуюцца тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, лекторыі і пазакласныя мерапрыемствы, на якія запрашаюцца прадстаўнікі РАУС і інспекцыі па справах непаўналетніх.
У рамках тыдня для навучэнцаў старэйшых класаў былi праведзены інфармацыйная гадзіна “20 лістапада - Сусветны Дзень дзіцяці”, інтэрактыўная гульня “Дзеці маюць права”. Дзеці актыўна абмяркоўвалі пытанні аб асновах парадку грамадства, ацэньвалі прававыя сітуацыі, вялі дыскусію, працавалі з інтэрнэт-рэсурсамі.
Навучэнцы 6 класа ажыццявiлi падарожжа па Дзiцячаму прававому сайту, у час якога прааналізавалі нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць іх правы і абавязкі, адпрацавалі навыкі правільных паводзін у школе, дома і ў грамадскіх месцах.
У шосты школьны дзень весела i пазнаваўча прайшла гульня - падарожжа “Вашы правы, дзецi!” з навучэнцамi пачатковых класаў. Дзеці чыталі вершы, слухалі песні, удзельнічалі ў конкурсах, выконвалі творчыя заданні. Для старшакласнiкаў была праведзена гадзіна зносін «Падлетак і закон” і дыскатэка.
Акрамя таго, ва ўсіх класах школы былі праведзены тэматычныя класныя гадзіны, прысвечаныя прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
У канцы тыдня былі падведзены вынікі, узнагароджаны пераможцы.
Усе праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі атрымаць і замацаваць веды аб правах і абавязках дзяцей, стварыць творчую атмасферу ў класных калектывах.
Тыдзень прававых ведаў
Тыдзень прававых ведаў
Тыдзень прававых ведаў
Тыдзень прававых ведаў
Тыдзень прававых ведаў
Тыдзень прававых ведаў
Тыдзень прававых ведаў
Тыдзень прававых ведаў
svadebnet.ruknig5.ru
Уважаемый посетитель, Вы зашли на как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Другие новости по теме

 

Комментарии: (0)

Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.


Опросы

^

Я люблю свою школу, потому что:...

Люблю узнавать что-то новое.
В нашей школе очень хорошие учителя.
У меня много друзей.
Интересные и увлекательные уроки.
^
Праздники Беларуси

Контакты

Величайшая слава не в том, чтобы никогда не ошибаться, но в том, чтобы уметь подняться каждый раз, когда падаешь. (Конфуций)
Отдел образования, спорта и туризма Свислочского РИК
Besucherzahler
счетчик посещений