Самае доўгачаканае і чароўнае свята для маленькіх дзяцей, мабыць, Новы год! Усе дзеці з нецярпеннем чакаюць у госці Дзеда Мароза са Снягуркаю, пішуць лісты, загадваюць жаданні, замаўляюць падарункі.
І гэты год не будзе выключэннем для нашых маленькіх сяброў. Усе яны без выключэння сталі рыхтавацца да сустрэчы са сваімі выхавацелямі заранёў: упрыгожылі групу, спальны пакой, хол. Развесілі рознае ўпрыгожванне, прыбралі елку. А як яны стараліся: дапамагалі клеіць і майстраваць з рознага матэрыялу снегавікоў, елкі, сняжынкі. І вось паглядзіце, што ў нас атрымалася.