Яндекс.Метрика
Besucherzahler russian girl
счетчик посещений
 
*

Віктарына “Ці ведаеш ты казкі?”

Віктарына “Ці ведаеш ты казкі?”

Казка - асаблівы від вуснай народнай творчасці. Яна прыйшла да нас з далёкага мінулага. У казках нашы продкі выражалі свае адносіны да навакольнага свету, імкнуліся растлумачыць галоўныя законы жыцця. Людзі марылі аб шчасці, аб перамозе дабра над злом, аб цудоўным краі, дзе яны хацелі б жыць, і перадавалі свае мары з вуснаў у вусны, ад аднаго пакалення ў другое. Напэўна, няма на зямлі ніводнага чалавека, які б не любіў казкі. Яшчэ з маленства матулі, бабулі чытаюць, расказваюць іх сваім дзеткам, унукам.
Так, у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 1-4 класаў праводзілася віктарына “Ці ведаеш ты казкі?”. Дзеці адгадвалі назвы казак па пачатку, называлі герояў казак, складалі назвы казак са слоў, адгадвалі загадкі, малявалі любімых казачных герояў і інш. У час віктарыны вучні паказалі свае веды, здольнасці і магчымасці. Было весела і цікава.


Опросы

^

Я люблю свою школу, потому что:...

Люблю узнавать что-то новое.
В нашей школе очень хорошие учителя.
У меня много друзей.
Интересные и увлекательные уроки.
Праздники Беларуси

Контакты

Величайшая слава не в том, чтобы никогда не ошибаться, но в том, чтобы уметь подняться каждый раз, когда падаешь. (Конфуций)
Отдел образования, спорта и туризма Свислочского РИК
Besucherzahler
счетчик посещений